Аб правядзенні мерапрыемства да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне ў дзіцячым садзе
22 красавіка 2025 г.спецыялісты занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне пабывалі ў дзяржаўнай установе спецыяльнай адукацыі «Спецыяльны дзіцячы сад №1 г.Кобрына».
Супрацоўнікамі архіва для выхаванцаў дзіцячага сада было арганізавана мерапрыемства, прымеркаванае да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Для дашкалят была праведзена віктарына пад назвай «Вялікая Перамога». Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, эстафетах, адгадвалі загадкі, выконвалі творчыя заданні.
У канцы святочнага мерапрыемства выхаванцам былі ўручаны граматы за ўдзел і салодкія прызы.
![]() |
1. Выхаванцы дзіцячага садка падчас віктарыны «Вялікая Перамога» |
![]() |
2. Дашкаляты падчас удзелу ў эстафеце |