«Моладзь для Беларусі» З навучэнцамі медыцынскага каледжа абмеркавалі асноўныя тэзісы УНС ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку»
У рамках інфармацыйна – асветніцкага праекта «Моладзь для Беларусі» адбыўся круглы стол са студэнтамі УА «Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж імя С.І.Шклярэўскага» «Беларусь-гэта мы».
Пляцоўкай сустрэчы стала ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку».
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава адзначыла важнасць удзелу моладзі ў дзяржаўным жыцці, падкрэсліла самастойную палітыку Беларусі, неабходнасць асабістага ўкладу кожнага грамадзяніна ў развіццё краіны. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі асноўныя тэзісы Усебеларускага народнага сходу, з першых вуснаў ад дэлегата УНС даведаліся пра тое, як праходзіў сход.
Моладзь не можа быць па – за палітыкай, таму што палітыка-гэта ўсё, што нас акружае: адукацыя, медыцына, сацыяльная падтрымка, бяспека і многае іншае. Вялікая цікавасць да таго, што адбываецца ў краіне і свеце, усвядомленая грамадзянская пазіцыя – усё гэта павінна стаць вашым прыярытэтам.
«Тое, як мы будзем жыць заўтра, залежыць ад кожнага з нас і ад нашага адзінства. Будзем адзінымі, згуртаванымі – будзем моцнымі, а будзем моцнымі — краіна будзе мірнай і квітнеючай. Якой будзе Беларусь залежыць толькі ад нас», – словамі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі парламентарый завяршыла свой выступ.
Вельмі пазнавальным і цікавым стала знаёмства навучэнцаў з гісторыяй і напрамках работы архіва, камплектацыяй фондаў. Дырэктар архіва Ірына Антонаўна Барадзіна адзначыла: «Такія сустрэчы дапамагаюць студэнтам паглыбіць веды па гісторыі нашай краіны, пазнаёміцца з першакрыніцамі і зразумець значэнне архіўнай справы». Ірына Антонаўна падкрэсліла значнасць архіва ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны,
Для ўдзельнікаў мерапрыемства была праведзена экскурсія па архіве, асаблівая ўвага падчас экскурсіі была ўдзелена дакументам, якія адлюстроўваюць факты генацыду насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны, аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненай імі шкодзе.
На фота: Падчас правядзення мерапрыемства.
![]() |
