Мерапрыемства ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі ў Рэчыцкім агракаледжы
Сумесна з Рэчыцкай раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь» Рэчыцкі дзяржархіў правёў мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня), у Рэчыцкім дзяржаўным аграрным каледжы. Вядучы спецыяліст Рэчыцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Галіна Уладзіміраўна Шатон праінфармавала навучэнцаў аб каранях гэтага свята і аб тым, якую цану заплаціў беларускі народ у барацьбе з фашызмам. Далей вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў ЗДА ў г.Рэчыцы Сяргей Аляксандравіч Жарносенка расказаў аб змесце дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага БДАКФФД да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пасля чаго адбыўся паказ фільма.
![]() |
![]() |
1-2. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А. Жарносенка інфармуе навучэнцаў аб змесце фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |
![]() |
3. У час паказа фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |