Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

10.06.2025 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі навучэнцы 3-8-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Ліды імя У.Ф.Казакова», якія наведваюць летні школьны лагер. Для навучэнцаў былі праведзены ўрокі на тэму «Уводзіны ў архіўную справу», арганізаваны аглядныя экскурсіі па архіве з наведваннем выстаў. Таксама супрацоўнікамі архіва былі праведзены майстар-класы па тэме: «Я вучуся пісаць пяром». Школьнікі з карысцю правялі час і змаглі паспрабаваць сябе ў ролі архівістаў.

 

1. Школьнікі падчас правядзення майстар-класаў.
2. Школьнікі падчас правядзення ўрокаў і экскурсій.