Мерапрыемства да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС у галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці

Напярэдадні памятнай даты – 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» правялі мерапрыемства для работнікаў галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці.

З уступным словам да ўдзельнікаў звярнуўся вядучы архівіст Аляксандр Петухоў. Ён зазначыў, што 26 красавіка 1986 года застаецца самым страшным днём у гісторыі ядзернай энергетыкі. Чалавецтва вынесла ўрокі з гэтай жахлівай трагедыі і зараз робіць усё, каб падобнае больш не паўтарылася.

Падчас мерапрыемстваў адбылася прэзентацыя віртуальнай выставы падрыхтаванай на аснове архіўных дакументаў «Чарнобыль – доўгі боль…».

У завяршэнні мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Чарнобыль: хронікі трагедыі» прадстаўлены Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (БДАКФФД).

Чарнобыльская аварыя працягвае прысутнічаць у жыцці тысячы жыхароў Беларусі, як частка іх мінулага і сучаснасці.

 

1-2. Вядучы архівіст Аляксандр Петухоў знаёміць працаўнікоў галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці з віртуальнай выставай дакументаў «Чарнобыль – доўгі боль…»
3-4. Работнікі галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці падчас прагляду дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі».