Удзел работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Перамогі і праведзеным ў сярэдняй школе №206 імя А.М.Кіжаватава г.Мінска
8 мая 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ I.У.Дарагуш і галоўны інжынер НАРБ, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы» В.А.Баранаў прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Перамогі і праведзеным ў сярэдняй школе №206 імя А.М.Кіжаватава г.Мінска.
У рамках мерапрыемства I.У.Дарагуш і В.А.Баранаў наведалі школьны музей баявой славы. Дырэктар школы А.А.Клімковіч азнаёміла гасцей з экспазіцыяй музея і прадставіла работы навучэнцаў: віншаванні з Днём Перамогі і баявы лісток, які дзецi падчас наведвання архіва абяцалі падрыхтаваць да свята. Работнікі архіва павіншавалі калектыў педагогаў і навучэнцаў школы з Днём Перамогі і ўручылі дырэктару школы А.А.Клімковіч падарунак – навукова-папулярнае выданне «Архівы. Нічога, акрамя праўды».
![]() |
1. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Перамогі |
![]() |
2. Выступленне вучняў пачатковых класаў школы |
![]() |
3. Выступленне вучняў старэйшых класаў школы |
![]() |
4. Песенна-танцавальны нумар, пастаўлены навучэнцамі школы |
![]() |
5. Навучэнцы школы паставілі спектакль на ваенную тэматыку |
![]() |
6. В.А.Баранаў і намеснік старшыні рэспубліканскага саюза ветэранаў органаў пагранічнай службы С.В.Папоў |
![]() |
7. І.У.Дарагуш уручае дырэктару школы А.А.Клімковіч навукова-папулярнае выданне «Архівы. Нічога акрамя праўды» |
![]() |
8. Дырэктар сярэдняй школы №206 імя А.М.Кіжаватава г Мінска А.А.Клімковіч знаёміць гасцей з экспазіцыяй школьнага музея |
![]() |
9. Баявы лісток і віншаванні З Днём Перамогі, падрыхтаваныя навучэнцамі школы |
![]() |
10. Калектыўнае фота ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства |