Аб дэманстрацыі занальным дзяржархівам у г.Слуцку дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў ДУА»СШ№2 г.Слуцка»
6-7мая 2005года супрацоўнікамі занальнага дзяржархіва ў г.Слуцку была арганізавана дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводстве, для навучэнцаў 4-5класа ДУА»СШ№2 г.Слуцка». Перад пачаткам паказу фільма перад школьнікамі выступіла дырэктар дзяржархіва І.А.Барадзіна, якая азнаёміла навучэнцаў з інфармацыяй аб тым, як ствараўся фільм, якія асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны ў ім дэманструюцца. У завяршэнні ўрока адбылася аглядная экскурсія па архівасховішчу.
![]() |
Мерапрыемствы для навучэнцаў ДУА»СШ№2 г.Слуцка» з праглядам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |