«Гісторыя добраўпарадкавання: погляд праз дакументы». Архівісты ЗГА у г.Маладзечна падрыхтавалі мабільную выставу
У рамках Года добраўпарадкавання Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна прэзентаваў выставу «Гісторыя добраўпарадкавання: погляд праз дакументы». Яна стала звязала мінулае і сучаснасць. Экспазіцыя, заснаваная на копіях архіўных матэрыялах, як пераносіць наведвальнікаў у эпоху пасляваеннага адраджэння горада, раскрываючы этапы развіцця інфраструктуры, стварэння зялёных зон, так і дэманструе сучасныя шляхі вырашэння камунальных задач.
У цэнтры ўвагі — рашэнні выканкамаў, а таксама пратаколы пасяджэнняў пастаяннай камісіі па ЖКГ і добраўпарадкаванні. Усяго больш за 70 копій дакументаў – гэта сведчанні пленнай працы, з якім горад аднаўляўся пасля ваенных разбурэнняў.
Напрыклад, у адной з пастаноў 1946 года зафіксавана рашэнне аб высадцы тысяч дрэў уздоўж цэнтральных вуліц, што паклала пачатак сучасным скверам Маладзечна. «Рашэнне аб стварэнні Парку Перамогі ў 1946 годзе — гэта не проста радок у пратаколе. Гэта сімвал надзеі, які аб’яднаў пакаленні», — адзначае загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Алена Тамковіч.
Пасляваенныя гады сталі часам гераічных намаганняў. Дакументы распавядаюць, як ва ўмовах дэфіцыту рэсурсаў улада і жыхары разам расчышчалі завалы, аднаўлялі вадаправод і электрыфікацыю.
Асаблівую цікавасць прадстаўляюць матэрыялы аб развіцці дарожнай сеткі: пратаколы абмеркавання будаўніцтва ключавых магістраляў, якія сёння з’яўляюцца «артэрыямі» горада. Варта адзначыць важнасць мадэрнізацыі грамадскага транспарту і пешаходнай інфраструктуры (рашэнне аб адводзе зямельнага ўчастка пад будаўніцтва дарогі рэспубліканскага значэння Заслаўе – Радашковічы).
Выстава «Гісторыя добраўпарадкавання: погляд праз дакументы» – гэта не толькі погляд у мінулае, але і напамін пра тое, што кожны сквер, вуліца або мост становяцца спадчынай для будучых пакаленняў. Захоўваючы памяць, мы вучымся шанаваць сучаснасць і будаваць асэнсаванае будучыню.
![]() |
1. Падчас прэзентацыі выставы |
![]() |
2. Знаёмства з выставай |
![]() |
3. Рашэнне «аб адводзе зямель пад будаўніцтва»парку Перамогі» |
![]() |
4. Рашэнне»аб адкрыцці гарадскога парку культуры і адпачынку» |
![]() |
5. Фрагмент пастановы»аб мерапрыемствах па добраўпарадкаванні і азеляненні горада на 1987 год» |