Аб правядзенні экскурсіі ў рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі, акцыі «Архівы-школе» і «Міжнароднага тыдня архіваў» 5 чэрвеня 2025г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы 8 класа СШ №31 г.Магілёва.
У ходзе экскурсіі, хлопцы і дзяўчынкі даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці. Азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі: «Абарона горада Магілёва», «Партызанскі рух», «80-годдзе Перамогі», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Праглядзелі дакументальны фільм: «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны «Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў».
У рамках мерапрыемства хлопцы наведалі музейны пакой, у якім сабраны экспанаты партыйных і камсамольскіх часоў, якія дазваляюць азнаёміцца з гісторыяй партархіва і акунуцца ў атмасферу таго часу. А таксама для іх была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой яны азнаёміліся са складам дакументаў, якія захоўваюцца, рэжымам іх захоўвання.
![]() |
1. Вучні знаёмяцца з дакументальнымі выставамі. |
![]() |
2. Вучні глядзяць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі». |
![]() |
3. Навучэнцы ў архівасховішчы знаёмяцца з дакументальнымі выставамі. |
![]() |
4. Вучні ў музейным пакоі. |
![]() |
5. Агульнае памятнае фота. |