Аб удзеле занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне ва ўрачыстай лінейцы ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Кобрына»
1 верасня 2025 г. работнікі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Кобрына», прысвечанай Дню ведаў.
Дырэктар архіва Закірава Юлія Уладзіміраўна павіншавала навучэнцаў і педагогаў з пачаткам новага навучальнага года, выказала падзяку за плённае супрацоўніцтва і ўручыла школе камплект кніг, выдадзеных у рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы», які рэалізуецца пад эгідай Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы: «Сімеон Полацкі. Падзвіжнік і асветнік», «Міхаіл Ламаносаў. Усюды даследуйце ўсёчасна», «Іван Фёдараў і Францыск Скарына. Адкрываючы новы свет», Дзмітрый Мендзялееў і Казімір Семяновіч Вызначылі час», «Космас. Мара чалавецтва». Гэты каштоўны падарунак дапаможа школьнікам у вывучэнні культуры і гісторыі сваёй краіны.
![]() |
![]() |
![]() |


