«Архівы – школе»: заняткі з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж»
З 17 па 21 сакавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» адбылася серыя з дзевяці заняткаў з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж». Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прэзентавалі банэрную выставу «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», створаную на аснове архіўных дакументаў і фатаграфій з фондаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск).
Напярэдадні святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі навучэнцы змаглі даведацца аб напоўненым як гераічнымі, так і трагічнымі падзеямі перыядзе Вялікай Айчыннай вайны ў гісторыі Магілёва. Асобная частка выставы ілюструе пасляваеннае аднаўленне абласнога цэнтра і ўдзел у гэтым працэсе гараджан.
Таксама падчас мерапрыемстваў навучэнцам дэманстраваліся дакументальныя фільмы «Аперацыя «Баграціён» і «Партызанская рэспубліка», падрыхтаваныя ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск).
Архіўныя дакументы, фатаграфіі і кінахроніка выклікалі жывую цікавасць у навучэнцаў, дазволілі ім пашырыць свае веды па гісторыі горада і краіны.
Архівісты таксама расказалі аб спецыфіцы сваёй працы, відах дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».
Навучэнцы змаглі задаць усе пытанні і атрымаць вычарпальныя адказы супрацоўнікаў архіва.
![]() |
1. Прэзентацыя банэрнай выставы навучэнцам установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж». |
![]() |
2. Вучні падчас прагляду дакументальнага фільма. |
![]() |
3. Знаёмства з архіўнымі дакументамі і фатаграфіямі, размешчанымі на банэрнай выставе. |