Суботнік ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па правядзенні ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» Года добраўпарадкавання ў 2025 годзе супрацоўнікі архіва прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім і раённым суботніках. Праведзена генеральная ўборка двух будынкаў архіва і прылеглай тэрыторыі. Грашовыя сродкі, заробленыя падчас рэспубліканскага суботніка, будуць выкарыстаны на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, падчас раённага суботніка – на арганізацыю і правядзенне Дня беларускага пісьменства ў г.Лідзе.

На фота: Супрацоўнікі архіва падчас правядзення суботніка.