Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» абласнога суботніка
24 сакавіка 2025г. супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці далучыліся да абласнога суботніка.
Супрацоўнікамі архіва былі праведзены работы па абяспыльвання ў архівасховішча. На прылеглай тэрыторыі былі ачышчаны ад сухой травы і ўскапаныя газоны, а таксама прыбраны смецце. Праведзена абрэзка кустоў і высаджаны кветкі.
Заробленыя ад абласнога суботніка грашовыя сродкі будуць накіраваны на рэканструкцыю комплексу ваеннай славы ў гонар аперацыі «Баграціён» у Светлагорскім раёне.
![]() |
1. Супрацоўнікі архіва Святлана Вішнякова і Вольга Лапаціна высаджваюць кветкі |
![]() |
2. Архівіст 1 катэгорыі аддзела ўліку і захаванасці дакументаў Таццяна Бурцава праводзіць абяспыльвання ў архівасховішча |
![]() |
3. Супрацоўнікі архіва – удзельнікі абласнога суботніка |