Аб мерапрыемствах у рамках акцыі «Архівы – школе» ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
І ў канікулярны перыяд акцыя «Архівы – школе» працягваецца!
14 чэрвеня дзяржархіў Брэсцкай вобласці наведалі дзеці, якія займаюцца ў цэнтры дзіцячага развіцця ў г. Брэсце «Першы крок». Нягледзячы на юны ўзрост (6-9 гадоў), дзяцей вельмі зацікавіла прафесія архівіста. Супрацоўнікі архіва ў ігравой форме расказалі хлопчыкам і дзяўчынкам пра архів і яго дзейнасць; дзеці наведалі лабараторыю і архівасховішча, а пасля завяршэння экскурсіі актыўна разгадвалі рэбусы, анаграмы і выконвалі іншыя заданні на архіўную тэматыку.
19 чэрвеня архіў наведалі вучні 8-х класаў летняга лагера сярэдняй школы № 16 г. Брэста. Падчас агляднай экскурсіі па архіве дзяцей асабліва зацікавілі ўмовы захоўвання дакументаў, склад фондаў архіва. Пасля экскурсіі з дзецьмі былі праведзены віктарыны.
![]() |
Фота 1. Дзеці з цэнтра дзіцячага развіцця ў г. Брэсце «Першы крок» разгадваюць рэбусы |
![]() |
Фота 2. Дзеці вырашаюць філворд |
![]() |
Фота 3. Супрацоўнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Сухарэвіч В.В. расказвае вучням СШ № 16 аб архіве |
![]() |
Фота 4. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў |