Юныя палачане даведаліся пра подзвігі партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны
У летнім аздараўленчым лагеры «Няўгамон» Сярэдняй школы №10 імя У.М. Азіна г.Полацка прайшлі ўрокі патрыятычнага выхавання, прысвечаныя гераічнай барацьбе партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны.Загадчыца аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку, Дзічкевіч М.М., правяла пазнавальныя заняткі пад назвай «Партызанскія будні».
Урокі былі накіраваны на фарміраванне ў дзяцей пачуцця патрыятызму, павагі да гісторыі сваёй краіны і памяці аб подзвігах продкаў. Дзеці даведаліся пра цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю беларускага народа ў гады акупацыі, і пра мужнасць і самаадданасць партызан, якія змагаліся за вызваленне Радзімы.
Марына Міхайлаўна пазнаёміла выхаванцаў лагера з імёнамі герояў-партызан, расказала пра іх подзвігі, пра тое, як простыя людзі, рызыкуючы жыццём, аказвалі супраціўленне ворагу. Былі прадстаўлены дакументальныя сведчанні: партызанскія малюнкі, лістоўкі, фатаграфіі і гісторыі аб дзейнасці партызанскіх атрадаў.
Урокі патрыятычнага выхавання выклікалі вялікую цікавасць у рабят. Яны актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, задавалі пытанні і дзяліліся сваімі ведамі. Падобныя мерапрыемствы адыгрываюць важную ролю ў фарміраванні грамадзянскай пазіцыі і патрыятычнай свядомасці маладога пакалення.
![]() |
Першы і другі атрады лагера «Няўгамон» падчас правядзення ўрокаў патрыятычнага выхавання |