Пасвячэнне ў «Юныя архівісты» у ЗДА у г.Жлобіне
24 верасня 2024 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» прайшла інфармацыйная гадзіна «Сімвалы майго горада», прысвечаная геральдыцы г.Жлобіна для навучэнцаў 8-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №7 г.Жлобіна» – удзельнікаў пілотнага праекта «Юны архівіст».
Мэта сустрэчы: прывіццё падрастаючаму пакаленню асноватворных каштоўнасцей, ідэй і перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці.
У ходзе інфармацыйнай гадзіны, якая праводзілася інжынерам-праграмістам Давыдзенка М.С., навучэнцы зрабілі невялікі экскурс у гісторыю геральдыкі, паглядзелі прэзентацыю пра герб і сцяг г.Жлобіна, даведаліся, што азначае кожная састаўляючая частка герба, пасля чаго выканалі тэарэтычныя і практычныя заданні па тэме.
Падводзячы вынік занятка, дзеці зрабілі вынік аб тым, што ведаць дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь – гэта абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны.
У завяршэнні мерапрыемства архівіст І.М.Елісеева прысвяціла навучэнцаў, якія сёлета сталі ўдзельнікамі пілотнага праекта, у радкі юных архівістаў, з уручэннем эмблем і значкоў «Юны архівіст». Гэта падзея стане пачаткам новага пазнавальнага падарожжа ў свет архіўнай справы.
![]() |
1. Давыдзенка М.С. праводзіць инфармацыйную гадзіну з удзельнікамі праекта «Юны архівіст» |
![]() |
2. Навучэнцы за выкананнем практычнага задання |
![]() |
3. Азнакамленне з парадкам выканання практычнага задання |
![]() |
4. Практычны занятак у архівасховішчы |
![]() |
5. Прысвячэнне ў радкі юных архівістаў |
![]() |
6. Удзельнікі пілотнага праекту «Юны архівіст» з кіраўніком праекта – архівістам Елісеевай І.М. |