Інфармацыйная гадзіна «У гасцях у архівістаў»

9 лютага 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» для навучэнцаў 3 класа ўстановы адукацыі «Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Ф. Скарыны» праведзена інфармацыйная гадзіна «У гасцях у архівістаў».

Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзічкевіч М.М. распавяла дзецям, якім чынам дакументы паступаюць у архіў на захоўванне, як забяспечваецца хуткі пошук архіўнага дакумента ў архівасховішчах сярод сотняў тысяч дакументаў, іх захаванасць і выкарыстанне.

Архівіст Семчанка М.А. расказала аб правілах рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

Вядучы архівіст Шолахава Л.П. прадэманстравала працэс аблічбоўкі архіўных дакументаў.

Для школьнікаў была арганізавана аглядная экскурсія па архівасховішчы і прагляд відэароліка БДАКФФД «Калі лета было без мабільнікаў. У адкрытым доступе».