Аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве»

15 сакавіка ў нашай краіне адзначаюць адно з галоўных дзяржаўных свят – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гэты год юбілейны – 30 гадоў Асноўнаму Закону краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін.

Сумесна з цэнтральнай раённай бібліятэкай у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» 13 сакавіка 2024 года для навучэнцаў УА «Крычаўскі дзяржаўны аграрна-будаўнічы каледж» прайшла інфармацыйна-прававая гадзіна «Канстытуцыя – галоўны гарант дзяржавы». Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка расказала студэнтам пра гісторыю стварэння Канстытуцыі, яе прызначэнне і ролю ў сучасным грамадстве, абмеркавалі асноўныя правы і абавязкі грамадзян. У заключэнні мерапрыемства вядучы архівіст правяла пазнавальную віктарыну «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь».