Аб правядзенні з выхаванцамі ДУА «Мазырская дзіцячая школа мастацтваў №2» урока «Забыццю не падлягае!»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 7 мая 2026 года для выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Мазырская дзіцячая школа мастацтваў №2» было арганізавана правядзенне ўрока «Забыццю не падлягае!», прысвечанага 81-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, падчас якога быў прадэманстраваны фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Супрацоўнік установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» Супоненка Юлія Міхайлаўна акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў сустрэчы на тым, што ёсць такія святы, пра якія нельга забывацца, пра іх проста неабходна памятаць і перадаваць будучым пакаленням. Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – гэта дата, напоўненая асаблівым сэнсам. Гэта – памяць аб загінуўшых на палях бітваў. Гэта – наша гісторыя, наш боль…

 

1-3. У час правядзення мерапрыемства
4-5. Падчас прагляду дакументальнага фільма