Год беларускай жанчыны: урок патрыятызму і кіналекторый у Рэчыцкім педкаледжы
28 мая 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і Года беларускай жанчыны супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы правялі ўрок па тэме «Вайна і мір Ліліі Удавенка» для навучэнцаў Рэчыцкага дзяржаўнага педагагічнага каледжа. У ходзе сустрэчы архівісты расказалі будучым педагогам аб фондаўтваральніку архіва – удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны Ліліі Рыгораўне Удавенка і паказалі яе дакументы. Завяршыўся ўрок дэманстрацыяй дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў напярэдадні 85-й гадавіны пачатку вайны і абароны Брэсцкай крэпасці.
![]() |
| 1. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае навучэнцам аб ветэране Вялікай Айчыннай вайны Л.Р.Удавенка |
![]() |
![]() |
| 2-3. У час паказа фільма «Крэпасць-герой» |


