Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна тэматычнай экскурсіі «Ад рамяства да медыцыны: станаўленне зубалячэння на Гродзеншчыне», прымеркаванай да Дня стаматолага, для навучэнцаў ДУА «СШ №22 г.Гродна» ў рамках акцыі «Архівы – школе»
10 лютага 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна была праведзена тэматычная экскурсія «Ад рамяства да медыцыны: станаўленне зубалячэння на Гродзеншчыне», прымеркаваная да Дня стаматолага, для навучэнцаў ДУА «СШ №22 г.Гродна» ў рамках акцыі «Архівы – школе». Навучэнцы даведаліся, як праходзіла станаўленне такой галіны медыцыны, як зубалячэнне ў г.Гродна і іншых гарадах Гродзенскай губерні. Наведвальнікі пазнаёміліся з рэцэптамі лекавых сродкаў, якія выкарыстоўвалі стаматолагі ў ХIХ стагоддзі, а таксама прагледзелі прэзентацыю па тэме экскурсіі.
На фота: Вучні пад час экскурсіі.
![]() |
