Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў Рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
Акцыя «Дай лесу новае жыццё!» праходзіць у Беларусі з 11 па 31 кастрычніка і прысвечана Году добраўпарадкавання.
18 кастрычніка 2025 г. архівіст 1 кваліфікацыйны катэгорыі аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў, член БРСМ Вікторыя Рудэнка прыняла ўдзел у Рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!», якая была прысвечана аднаўленню лясоў, у прыватнасці на Гомельшчыне ў ветравальна-бураломных участках.
– Для мяне вельмі важны ўдзел у такой кампаніі. Мы аднаўляем тэрыторыю пасля нядаўна прайшоўшай стыхіі. Лес гэта наша будучыня, гэта зялёныя лёгкія нашай любімай Радзімы і наша здароўе, – сказала Вікторыя.
Валанцёры, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый горада, студэнты, выйшлі на пасадку саджанцаў хвоі і дуба на ўчастку Рэчыцкага лясніцтва каля вёскі Гіраў. У мінулым годзе на дадзеным участку пацярпела шмат дрэў ад непагадзі.
![]() |
| 1.Вікторыя Рудэнка (злева) на лесапасадках |
![]() |
| 2.Будучы дуб |
![]() |
| 3.Удзельнікі акцыі «Дай лесу новае жыццё!» |


