8 і 10 чэрвеня 2026 г. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы школьнікі адной са школ і студэнты адной з ВНУ г.Віцебска
Аглядныя экскурсіі былі праведзены для дзвюх груп навучэнцаў сярэдняй школы №17 г.Віцебска, якія знаходзяцца ў профільным школьным лагеры прававой накіраванасці «Феміда», і студэнтаў завочнага аддзялення Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Сацыяльная работа і кансультаванне».
У ходзе візіту дзеці і дарослыя даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, азнаёміліся з выданнямі і выставамі архіўных дакументаў, наведалі адно з архівасховішчаў, а таксама паглядзелі шэраг віртуальных выстаў, падрыхтаваных Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці, і дакументальны фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Мерапрыемства праведзена ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» і прымеркавана да Міжнароднага дня архіваў.
![]() |
| 1. Навучэнцы сярэдняй школы №17 г.Віцебска азнаямляюцца з выданнямі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці |
![]() |
| 2. Навучэнцы сярэдняй школы №17 г.Віцебска праглядаюць фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны БДАКФФД |
![]() |
| 3. Студэнты ВДУ імя П.М.Машэрава ў адным з архівасховішчаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці |


