Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні кіналекторыя ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі»
25 чэрвеня 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» правялі кіналекторый у рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».
Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка правяла кіналекторый у рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» на базе раённага цэнтра культуры для навучэнцаў летняга аздараўленчага лагера «Горад Фантазёраў». Дзецям было паказана два дакументальныя фільмы «Да 80-й гадавіны вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і «Да 80-й гадавіны вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
На фота: Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка праводзіць кіналекторый для навучэнцаў летняга аздараўленчага лагера. Прагляд дакументальных фільмаў.