Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў дакументальную выставу «Ля вытокаў планавання: гістарычная спадчына Мінэканомікі», прымеркаваную да 105-годдзя Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

16 чэрвеня 2026 года напярэдадні святкавання 105-гадовага юбілею з дня ўтварэння адбылося адкрыццё дакументальнай выставы архіўных дакументаў «Ля вытокаў планавання: гістарычная спадчына Мінэканомікі», падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь. Ведамства, што вядзе сваю гісторыю ад Дзяржаўнай планавай камісіі (Дзяржплана БССР), на працягу больш чым стагоддзя выступае галоўным стратэгічным і аналітычным цэнтрам, які вызначае вектар развіцця беларускай дзяржавы.

Экспазіцыя прысвечана савецкаму перыяду станаўлення ведамства і наглядна дэманструе, як закладваўся фундамент маштабных эканамічных дасягненняў краіны.

Унікальны масіў рэтраспектыўнай інфармацыі па гісторыі беларускай эканомікі засяроджаны ў фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь: Выпіскі з пратаколаў пасяджэння ЭКАСА Беларусі; даклады ў Наркамат РКИ СССР па аб’ёме і змесце работ гандлёва-прамысловай секцыі Дзяржплана Беларусі; пасведчанні, працоўныя дагаворы работнікаў, штатны расклад Дзяржплана ССРБ; Палажэнне аб Дзяржаўнай планавай камісіі БССР, пратакол пасяджэнняў Прэзідыума Дзяржплана БССР; планы работы Міжведамаснага савета па эканамічнай навуцы пры Дзяржплане БССР; Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і урадамі іншых краін аб прынцыпах гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва; праекты парадку дня Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі; іншыя дакументы, якія адлюстроўваюць ключавыя вехі гісторыі планова-эканамічных органаў Беларусі.

Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць дакументы ваеннага часу. Пронзлівыя архіўныя матэрыялы распавядаюць аб супрацоўніках Дзяржплана БССР, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны змянілі алоўкі і калькулятары на зброю. Асабістыя справы, баявыя характарыстыкі і справаздачы сведчаць аб іх мужнасці і важкім укладзе ў партызанскі рух і падпольную барацьбу на акупаванай тэрыторыі Беларусі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў выставы выступіў Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Ю.А.Чабатар і дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк. Загадчыца аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка правяла экскурсію і пазнаёміла з архіўнымі дакументамі супрацоўнікаў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

 

1. Выстава архіўных дакументаў у Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь
2. З прывітальным словам выступаюць міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Ю.А.Чабатар і дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк
3. Уручэнне міністру эканомікі Рэспублікі Беларусь выданняў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
4-5. Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка знаёміць міністра эканомікі Ю.А.Чабатара з архіўнымі дакументамі
6-9. Супрацоўнікі Міністэрства эканомікі знаёмяцца з выставай архіўных дакументаў