«Архівы – школе»: удзел установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў кіналекторыі»

14 студзеня 2025 года ў кінатэатры «Космас» у г.Магілёве адбыўся кіналекторый для навучэнцаў 7-х-8-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №6», ДУА «Сярэдняя школа №18», ДУА «Сярэдняя школа №20», ДУА «Сярэдняя школа №32», ДУА «Сярэдняя школа №34», ДУА «Сярэдняя школа №41», ДУА «Сярэдняя школа №44» горада Магілёва. Падчас мерапрыемства быў паказаны дакументальны фільм «Ола: час памятаць». Кіно расказвае пра трагедыю вёскі Ола Гомельскай вобласці, спаленую гітлераўскім карным атрадам 14 студзеня 1944 года. Людзей заганялі ў дамы, якія затым падпальвалі. Тых, хто спрабаваў уцячы, расстрэльвалі з кулямётаў і аўтаматаў, кідалі ў агонь жывымі. Было расстраляна і спалена 1758 мірных жыхароў, з іх 100 мужчын, 508 жанчын, 950 дзяцей.

У фае кінатэатра школьнікі азнаёміліся з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», прысвечанай абароне, перыяду акупацыі і вызваленню Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Перад сеансам адбылося выступленне вядучага архівіста аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксея Швырова. Ён расказаў аб спаленых гітлераўцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны вёсках Магілёўскай вобласці і архіўных дакументах, якія захоўваюць памяць аб злачынствах нацысцкіх захопнікаў адносна мірнага насельніцтва.

Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць захаванню гістарычнай памяці і папулярызацыі архіўных дакументаў сярод школьнікаў. Дзеці змаглі паглыбіць свае веды аб гістарычных падзеях мінулага, генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на прыкладзе трагічных падзей у вёсцы Ола.

 

1. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў знаёміць школьнікаў з банэрнай выставай.
2. Школьнікі знаёмяцца з банэрнай выставай.
3. Хвіліна маўчання ў памяць аб загінуўшых на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны мірных жыхароў.
4-5. Падчас правядзення кіналекторыя.