Правядзенне ўрока для вучняў 6 класа ДУА «Гімназія №4 імя Д.В.Казакевіча г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»
26 красавіка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 6 класа ДУА «Гімназія №4 імя Д.У.Казакевіча г.Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Архіўная справа на Гродзеншчыне».
Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам пра гісторыю Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці аб гісторыі стварэння архіва, яго структуры і асноўных напрамках дзейнасці. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве. У ходзе ўрока дзеці азнаёміліся з выставамі дакументаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія экспануюцца ў чытальнай зале, а таксама са зборнікамі дакументальных матэрыялаў, падрыхтаванымі пры ўдзеле дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.
Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчы, падчас якой школьнікам распавялі пра ўмовы і асаблівасці захоўвання дакументаў.
![]() |
1. Навучэнцы 6 класа ДУА «Гімназія №4 імя Д.В.Казакевіча г.Гродна» |
![]() |
2. Навучэнцы ДУА «Гімназія №4 імя Д.В.Казакевіча г.Гродна» знаёмяцца з дакументамі |
![]() |
3. Наведванне архівасховішча |