Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы», у рамках акцыі «Архівы – школе», інфармацыйнай гадзіны «Сімвалы маёй краіны» з навучэнцамі 9-11 класаў

15 мая 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці, з навучэнцамі 9-11 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №8 г.Оршы», вядучым архівістам аддзела выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» Ю.І.Градаўка праведзена інфармацыйная гадзіна «Сімвалы маёй краіны», прысвечаная «Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь».

Дзяржаўныя флаг, герб і гімн – сімвалы суверэннай Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. Гэта сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян.

У ходзе гутаркі навучэнцы ў фармаце прэзентацыі азнаёміліся з сімваламі дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, прагледзелі відэаматэрыялы, пазнаёміліся з гісторыяй дзяржаўных сімвалаў краіны, а таксама ўвазе навучэнцаў былі прадстаўлены гербы і флагі населеных пунктаў Віцебскай вобласці.