Аб правядзенні другога архіўнага ўрока ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст»
24 кастрычніка 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна з мэтай азнакамлення з гістарычным мінулым нашай краіны быў праведзены другі архіўны ўрок «Цішыня ў чытальнай зале» для навучэнцаў 10 «А» класа прававой накіраванасці «Юны пракурор» ДУА «Сярэдняя школа №28 ім. В.Д. Сакалоўскага г. Гродна». На занятку навучэнцы пазнаёміліся з правіламі працы з архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале, вызначэннем тактыкі даследавання архіўных дакументаў з дапамогай даведніка, а таксама паспрабавалі праглядзець архіўныя дакументы з дапамогай апарата для мікрафільмаў. У канцы занятка для наведвальнікаў быў прадэманстраваны фільм аб працы чытальнай залы архіва.
![]() |
| 1.Навучэны ў час урока. |
