Прэм’ерны паказ фільма «Вызваленне» для студэнтаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа Белкаапсаюза

3 мая 2024 г. супрацоўнікамі дзяржархіва ў г.Баранавічы быў арганізаваны прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаваны ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў для студэнтаў УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» і навучэнцаў УА «Баранавіцкі тэхналагічны каледж» Белкаапсаюза. Перад паказам фільма супрацоўнікі дзяржархіва расказалі пра гераізм аператараў франтавых кінагруп, дзякуючы якім і з’явілася магчымасць стварэння гэтага праекта. Да прэм’еры фільма архівісты сумесна з работнікамі навучальных устаноў падрыхтавалі выставы па дакументах дзяржархіва, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выставы экспануюцца ў вышэйназваных навучальных установах.

 

1. Выстава ў Баранавіцкім тэхналагічным каледжы
2. Дырэктар дзяржархіва А.І.Шаршань выступае перад студэнтамі БарДУ
3. Загадчык аддзела С.І.Лаўрэнцьева выступае перад навучэнцамі Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа
4. Прагляд фільма ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце
5. Прагляд фільма ў Баранавіцкім тэхналагічным каледжы