Прадстаўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці і БДАКФФД прынялі ўдзел у сустрэчы з навучэнцамі Віцебскай філіі ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі»
Мерапрыемства адбылося ў рамках 85-годдзя з дня заснавання Чыгуначнага раёна г.Віцебска і было прысвечана сустрэчы з аўтарамі выдання «Тут мінулае не адыходзіць, а становіцца падмуркам».
Ініцыятарам выдання выступіла адміністрацыя Чыгуначнага раёна г.Віцебска.
Мэта выдання – звязаць гісторыю раёна і яе сучаснасць у непадзельнае цэлае.
З боку архіўных устаноў у падрыхтоўцы выдання бралі ўдзел Дзяржархіў Віцебскай вобласці і БДАКФФД.
Складальнікамі кнігі з’яўляюцца намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццяна Буевіч і намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Анжаліка Міхайлава, аўтарамі – Таццяна Буевіч, доктар педагагічных навук, прафесар, дэкан факультэта гуманітарных ведаў і камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машерава Сяргей Мікалаенка, навуковы супрацоўнік Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова Глеб Арлоўскі.
Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў прадставіў для выдання неацэнныя фотадакументы, асноўная частка якіх апублікавана ўпершыню.
Мерапрыемства выклікала жывы водгук з боку навучэнцаў. Аўтарам задавалі пытанні.
Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Ганчар Андрэй Мікалаевіч прывёз з сабой сюрпрыз – кінахроніку, прысвечаную Віцебску 1918 года і 1931 года. Рабяты змаглі ўбачыць «жывую» гісторыю горада.
![]() |
| 1. Аўтары выдання «Тут мінулае не сыходзіць, а становіцца падмуркам» на сустрэчы з навучэнцамі Віцебскай філіі ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» |
![]() |
| 2. У зале падчас мерапрыемства – на сустрэчы з аўтарамі выдання «Тут мінулае не сыходзіць, а становіцца падмуркам», у ліку якіх намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Таццяна Уладзіміраўна Буевіч і дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Ганчар Андрэй Мікалаевіч |

