Сустрэча з членамі мемарыяльных атрадаў паста №1 горада-героя Мінска ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
19 верасня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада Паста №1, які нясе Ганаровую Вахту Памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Гэтым разам архіў наведалі навучэнцы сярэдніх школ №68, №120, №144, №186 г.Мінска.
У рамках сустрэчы для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архіве. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавяла аб яго гісторыі, пра склад і асаблівасці захоўвання дакументаў, пра працу архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з фотадакументальнымі выставамі «Мир начинается с детства», «Под знаком качества», «Республика – партизанка».
Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў, дзе з імі правялі гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёмілі з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, баявымі лісткамі і іншымi. дакументамі.
У архівасховішчы фондаў асабістага паходжання, вядучы архівіст Т.І.Брылёва прадставіла дакументы з асабістых архіваў дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
1. Вучні падчас наведвання архіва |
![]() |
2. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае пра гісторыю архіва |
![]() |
3. Дарагуш І.У. знаёміць навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
4. Навучэнцы падчас наведвання сховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
5. Дарагуш І.У. знаёміць навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
6. Вядучы архівіст Т.І.Брылева знаёміць навучэнцаў з дакументамі з фондаў асабістага паходжання |
![]() |
7. Навучэнцы падчас наведвання сховішчы фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
8. Брылева Т.І.знаёміць навучэнцаў з дакументамі з фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
9. Навучэнцы падчас наведвання сховішчы фондаў асабістага паходжання. |