Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» патрыятычнага мерапрыемства ў Гомельскім дзяржаўным каледжы будаўнікоў
23 снежня 2024 года супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Вызваленне», створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у Гомельскім дзяржаўным каледжы будаўнікоў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар архіва Юрый Шастапалаў, які расказаў навучэнцам і выкладчыкам каледжа аб важнасці захавання сапраўднасці гістарычных фактаў, праўды аб той Вялікай Айчыннай Вайне, інфармацыю аб якой у сучасны час, на Захадзе спрабуюць сказіць. Кіраўнік архіва звярнуў асаблівую ўвагу на вялікую ролю архіўных устаноў у захаванні гістарычных дакументаў для будучых пакаленняў з мэтай недапушчэння фальсіфікацыі і перапісвання гісторыі.
Старэйшы навуковы супрацоўнік архіва Мая Вашчанка расказала навучэнцам аб подзвігу франтавых аператараў, дзякуючы якім дакументальная хроніка страшных дзён вайны дайшла да сучаснага маладога гледача. Дзякуючы іх мужнасці і гераізму будучыя пакаленні маюць магчымасць на свае вочы ўбачыць гісторыю, якая ажыла ў кадры.
Галоўны пасыл усіх мерапрыемстваў, прысвечаных нашай Вялікай ПЕРАМОГІ – сваю ПЕРАМОГУ мы нікому не аддамо!
![]() |
1. Кіраўнік Гомельскага дзяржаўнага каледжа будаўнікоў М.М.Курашоў з дырэктарам Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Ю.В.Шастапалавым і супрацоўнікамі |
![]() |
2. Выступленне дырэктара Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Ю.В.Шастапалаў перад удзельнікамі мерапрыемства |
![]() |
3. Дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Ю.В.Шастапалаў і старшы навуковы супрацоўнік М.В.Вашчанка на мерапрыемстве |
![]() |
4. Вучні Гомельскага дзяржаўнага каледжа будаўнікоў на мерапрыемстве |
![]() |
5. Дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Ю.В.Шастапалаў і старшы навуковы супрацоўнік М.В.Вашчанка на мерапрыемстве з актывам навучэнцаў Гомельскага дзяржаўнага каледжа будаўнікоў |