Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні мерапрыемства у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе»
29 студзеня 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» для навучэнцаў 4 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Крычава» быў праведзены ўрок «Жахі Халакосту». Падчас урока Вікторыя Кандраценка расказала вучням пра Халакост, прычыны генацыду, страшныя наступствы нянавісці і чалавечай абыякавасці.
Вядучы архівіст прэзентавала хлопцам выдання «Без тэрміна даўнасці «Зімовае Чараўніцтва» і «Генацыд беларускага народа «Каральныя аперацыі». Навучэнцы вельмі ўважліва праслухалі інфармацыю аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Па знешняй рэакцыі было відаць, што ўся атрыманая інфармацыя зрабіла на ўдзельнікаў вельмі моцнае ўражанне, прымусіла задумацца аб жыццёвых каштоўнасцях. Памяць аб Халакосце і аб Вялікай Айчыннай вайне неабходна, каб мы ніколі не былі ахвярамі, катамі або абыякавымі назіральнікамі.
На фота: Вікторыя Кандраценка пры правядзенні ўрока «Жахі Халакосту».