Цэнтральная лабараторыя правяла кіналекторый «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў СШ №1 г.Пружаны імя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі
Намеснік дырэктара ДУ «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» С.І.Мязга у рамках акцыі «Архівы — школе» напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне правёў сустрэчу з навучэнцамі сярэдняй школы №1 г.Пружаны імя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, на якой прадставіў дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», створаны БДАКФФД.
На фота: Намеснік дырэктара лабараторыі С.І.Мязга (у цэнтры) выступае з уступным словам перад праглядам дакументальнага фільма