Напярэдадні Дня вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшлі ўрокі памяці
24 лістапада 2025 года, напярэдадні 82-й гадавіны з дня вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» правялі ўрокі памяці «Яны змагаліся за Гомель» для навучэнцаў устаноў адукацыі «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.Н.Пенязькова» і «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі».
Галоўнай тэмай мерапрыемстваў сталі пытанні вывучэння гісторыі вызвалення Гомеля ў архіўных дакументах. Хлопцы вывучылі асабістыя справы ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння, успаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў абароне Гомеля, а таксама асабістыя справы Герояў Савецкага Саюза.
У рамках сустрэчы архівістамі быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Мерапрыемствы завяршыліся прэзентацыяй выставы архіўных дакументаў «Сведкі гісторыі», прысвечанай вызваленню горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і агляднымі экскурсіямі па архівасховішчы.
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-3. Навучэнцы УА «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.М.Пенязькова» падчас мерапрыемства |
![]() |
| 4. Навучэнцы УА «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.М.Пенязькова» падчас агляднай экскурсіі |
![]() |
![]() |
| 5-6. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас мерапрыемства |
![]() |
| 7. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас агляднай экскурсіі |
![]() |
| 8. Выстава архіўных дакументаў «Сведкі гісторыі» |







