Інфармацыйныя гадзіны «Аб героях Брэсцкай крэпасці» ў рамках праекта «Архівы-школе»
У рамках праекта «Архівы-школе» ў Полацку прайшли інфармацыйныя гадзіны «Аб героях Брэсцкай крэпасці», прысвечаныя 85-годдзю абароны Брэсцкай крэпасці. Гэтыя мерапрыемствы, арганізаваныя з мэтай увекавечвання памяці аб подзвігу савецкіх салдат, прайшлі ў некалькіх адукацыйных установах горада, ахапіўшы шырокую аўдыторыю школьнікаў і студэнтаў.
Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку наведалі Базавую школу №12 імя І.Я.Аляксеева г.Полацка, Сярэднюю школу №14 імя М.С.Грыневіча г.Полацка, Полацкі дзяржаўны лясны каледж, Полацкую дзяржаўную гімназію №2.
Цэнтральным элементам кожнай інфармацыйнай гадзіны стаў паказ дакументальнага фільма «Крэпасць – герой». Гэты фільм, створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, наглядна і кранальна расказвае пра мужнасць і стойкасць абаронцаў Брэсцкай крэпасці, якія сталі сімвалам нязломнай волі і самаахвяравання.
![]() |
| 1. Інфармацыйная гадзіна «Аб героях Брэсцкай крэпасці» для навучэнцаў Базавай школы №12 імя І.Я.Аляксеева г.Полацка (04.05.2026). |
![]() |
| 2. Інфармацыйная гадзіна «Аб героях Брэсцкай крэпасці» для навучэнцаў Сярэдняй школы №14 імя М.С.Грыневіча г.Полацка (05.05.2026). |
![]() |
| 3.Інфармацыйная гадзіна «Аб героях Брэсцкай крэпасці» для навучэнцаў Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа (06.05.2026). |
![]() |
| 4. Інфармацыйная гадзіна «Аб героях Брэсцкай крэпасці» для навучэнцаў Полацкай дзяржаўнай гімназіі №2 (07.05.2026). |



