Аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве»

25 лютага 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» былі праведзены дзве аглядныя экскурсіі па ўстанове для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Крычава», а таксама для навучэнцаў 6 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Крычава». Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка расказала хлопцам гісторыю архіва і архіўнай справы, пазнаёміла з асноўнымі задачамі, якія стаяць перад супрацоўнікамі ўстановы, пра тонкасці архіўнай працы.

Таксама для хлопчыкаў і дзяўчынак была падрыхтавана і прадстаўлена выстава «Хатынь. Памяць трагедыі».