22 лютага 2024 г.у рамках акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы» наведалі навучэнцы УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж машынабудавання»

22 лютага 2024 г.у рамках акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы» наведалі навучэнцы УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж машынабудавання».

Для студэнтаў быў праведзены тэматычны ўрок, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, дзе ім расказалі пра гісторыю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, гераічную барацьбу за вызваленне Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, зачыталі ўспаміны ўдзельнікаў тых падзей, павіншавалі будучых абаронцаў Айчыны са святам.

Таксама для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архіве і архівасховішчы, падчас якой яны атрымалі ўяўленне аб рабоце архіва, асноўных напрамках дзейнасці, асаблівасцях захоўвання, камплектавання, уліку і выкарыстання дакументаў.