Аб правядзенні інфармацыйнай гадзіны супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў рамках Міжнароднага тыдня архіваў

У рамках Міжнароднага тыдня архіваў і рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» 5 чэрвеня 2025 года з навучэнцамі 8-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №16 г.Оршы» загадчыкам аддзела Дзяржархіва ў г.Оршы Нікулінай Марыяй праведзена інфармацыйная гадзіна «Гісторыя архіўнай службы Беларусі».

У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй фарміравання і станаўлення архіўнай службы Рэспублікі Беларусь, з існуючай сеткай архіўных устаноў, іх структурай, сферай дзейнасці, зонамі камплектавання архіваў, наяўнасцю архіўных фондаў, асаблівасцямі захоўвання спраў і напрамкамі работы з архіўнымі дакументамі.

У завяршэнні мерапрыемства вядучым архівістам аддзела выкарыстання дакументаў Юліяй Градоўка была праведзена экскурсія для навучэнцаў установы па стэндавай экспазіцыі выстаўкі архіўных дакументаў «Ты хочаш міру? Памятай пра вайну!», прысвечанай святкаванню 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На здымках: Навучэнцы 8-га класа ДУА «Сярэдняя школа №16 г.Оршы» на інфармацыйнай гадзіне «Гісторыя архіўнай службы Беларусі» і экскурсіі па стэндавай выставе архіўных дакументаў «Ты хочаш міру? Памятай пра вайну!»