Паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў ДУА «Гродзенская гарадская гімназія імя А.І.Дубко» і ў ДУА «Сярэдняя школа №27 імя В.В.Юртава г.Гродна»
6 мая 2025 года супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў ДУА «Гродзенская гарадская гімназія імя А.І.Дубко» і ДУА «Сярэдняя школа №27 імя В.В.Юртава г.Гродна» былі арганізаваны паказы дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў М.В.Трайгель распавяла навучэнцам аб стварэнні фільма, а таксама аб асноўных этапах Вялікай Айчыннай вайны, якія дэманструюцца ў дакументальнай кінахроніцы.
![]() |
1. Выступленне супрацоўніка архіва М.В.Трайгель перад навучэнцамі ДУА «Гродзенская гарадская гімназія імя А.І.Дубко» |
![]() |
2. Навучэнцы ДУА «Гродзенская гарадская гімназія імя А.І.Дубко» падчас прагляду фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |
![]() |
3. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №27 імя В.В.Юртава г.Гродна» падчас прагляду фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |