У рамках праекта «Юны архівіст» праведзена інфармацыйная гадзіна «Беларусь якая развіваецца. Беларусь адзіная»
13 снежня 2024 года ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» для навучэнцаў філіяла БДТУ «Полацкі дзяржаўны лясны каледж» праведзена інфармацыйная гадзіна «Беларусь якая развіваецца. Беларусь адзіная». Заняткі прысвечаны 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Мэтай інфармацыйнай гадзіны з’явілася азнаямленне ўдзельнікаў праекта з асноўнымі дасягненнямі краіны за гады незалежнасці ў розных сферах – прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі, медыцыне, культуры і спорце, архіўнай дзейнасці.
На фота: Падчас інфармацыйнай гадзіны.