Аб правядзенні ў Гомельскай вобласці 5-га абласнога конкурсу «Юны архівіст»

Абласны конкурс «Юны архівіст» (далей – Конкурс) сёлета праходзіў пад знакам 80-годдзя Вялікай Перамогі і быў прысвечаны тэме ваеннага дзяцінства.

Сімвалічна і месца правядзення фіналу – на базе мемарыяльнага комплексу «Дзецям – ахвярам вайны» ў Чырвоным беразе, дзе ў далёкія 1940-я знаходзіўся адзін з найбуйнейшых дзіцячых донарскіх канцлагераў.

На падвядзенне вынікаў прыехалі лепшыя з лепшых. У працах фіналістаў адчуваецца глыбіня даследавання, магутны пасыл – мы захавальнікі памяці аб мінулым і нам завешчана берагчы мір на роднай зямлі.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прайшла з удзелам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Арцёма Камалыева, які адзначыў, што для Беларусі памяць аб вайне – гэта асабістая гісторыя кожнай сям’і. Захоўваць гэтую памяць значыць быць вернымі запаветам пераможцаў, шанаваць ідэалы дабра і справядлівасці і самае галоўнае, рабіць усё, каб жах вайны ніколі не паўтарыўся.

У гэтым годзе Конкурс праходзіў пяты раз. Яго арганізатары – галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, упраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама, галоўнае ўпраўленне культуры Гомельскага аблвыканкама. Непасрэдны провід Конкурсу быў ускладзены на ўстанову «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» і ДУА «Гомельскі абласны Цэнтр турызму і экалогіі дзяцей і моладзі».

Пераможцамі конкурсу сталі:

1. Усенка Аляксандра (ДУА «Санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з захворваннямі касцёва-цягліцавай сістэмы і злучальнай тканіны г.Гомеля);
2. Плякін Арсеній (ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.М.Пенязькова»);
3. Табуліна Кацярына (ДУА «Гімназія г.Светлагорска»);
4. Заяц Сафія (ДУА «Сярэдняя школа №31 г.Гомеля).

Прыемна адзначыць, што Заяц Сафія займаецца ў гуртку «Юны архівіст» на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці».

У заключнай частцы мерапрыемства ўдзельнікі Конкурсу прынялі ўдзел у мітынгу-памяці, усклалі кветкі, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

 

1-4. Выступленні ўдзельнікаў Конкурсу
5-7. Журы Конкурсу
8-9. Пераможцы і прызёры Конкурсу
10-14. Узнагароджанне каштоўнымі падарункамі пераможцаў і прызёраў Конкурсу
15. Заяц Сафія ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»