26 сакавіка 2024 г.у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст», Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі правёў аглядную экскурсію для навучэнцаў «Сярэдняй школы №104 імя Р.М.Мачульскага г.Мінска»
Экскурсію па Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі правёў архівіст аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Мікіта Андрэевіч Гарнастаеў. У рамках яе, школьнікі азнаёміліся з гісторыяй архіва, яго будынкам, структурай і напрамкам дзейнасці.
Вучні таксама пазнаёміліся з дакументамі асабістых фондаў Заслужанага дзеяча мастацтваў і архітэктуры БССР Іосіфа Рыгоравіча Лангбарда і Заслужанага архітэктара БССР Сяргея Сцяпанавіча Мусінскага. Асаблівую цікавасць у вучняў выклікаў праект будынка «Беларускага дзяржаўнага цырка», выкананы ў 1954 г.
У завяршэнні экскурсіі, супрацоўнікамі архіва быў прадстаўлены відэаурок БДАНТД на тэму «Стварэнне лічбавых копій фонду карыстання навукова-тэхнічнай дакументацыі».
![]() |
1.Наведванне архівасховішча БДАНТД |
![]() |
2. Прагляд відэаўрока |