Аб правядзенні кіналекторыя «Гісторыя Вялікай Перамогі» установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне»

У рамках патрыятычнага выхавання моладзі і захавання гістарычнай памяці, 24 красавіка 2025 г. супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» правялі кіналекторый для навучэнцаў УА «Жлобінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж». У гэты дзень навучэнцы мелі магчымасць паглядзець дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Перад пачаткам прагляду загадчык аддзелам уліку, забеспячэння захаванасці і навуковага выкарыстання дакументаў Аксана Паўлюкова правяла невялікую лекцыю, у якой расказала аб значэнні архіўных дакументаў і матэрыялаў для вывучэння гісторыі, падкрэсліла важнасць захавання і недапушчэння скасавання гістарычнай памяці аб падзеях, звязаных з перыядам Вялікай Айчыннай вайны, якія назаўсёды змянілі лёсы мільёнаў людзей.

Па заканчэнні паказу фільма ўсім прысутнічаючым у актавай зале былі раздадзены флайеры, на якіях размешчаны QR-код для актывацыі падпіскі на you-tube канал БДАКФФД.

 

1. Заг.аддзелам Аксана Паўлюкова з уступным словам перад пачаткам фільма.
2. Заг.аддзелам Аксана Паўлюкова з уступным словам перад пачаткам фільма.
3. Навучэнцы і выкладчыкі Жлобінскага тэхналагічнага каледжа за праглядам фільма
4. Навучэнцы і выкладчыкі Жлобінскага тэхналагічнага каледжа за праглядам фільма
5. Заг.аддзелам Аксана Паўлюкова дзеліцца флаерамі з выкладчыкамі і студэнтамі
6. Уражанні навучэнцаў пасля прагляду фільма