Заняткі для групы «Юны архівіст» прайшлі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

22.04.2025 у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшлі заняткі для групы «Юны архівіст», створанай на базе 9 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №12 г.Ліды».

Згодна з каляндарна-тэматычным планам, распрацаваным дзяржархівам, быў падрыхтаваны і праведзены абагульняючы занятак па пройдзеным матэрыяле. Для замацавання атрыманых ведаў дзецям было прапанавана прайсці віктарыну «Знаўцы архіўнай справы». Самым актыўным удзельнікам групы «Юны архівіст» былі ўручаны памятныя падарункі.

Таксама адбылося адкрыццё выставы «Архівісты Ліды – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны», падрыхтаванай да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Супрацоўнікамі дзяржархіва была падрыхтавана і прадстаўлена прэзентацыя да выставы.

 

1. Група «Юны архівіст» падчас правядзення заняткаў.
2. Фотаздымак выставы «Архівісты Ліды – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны».
3. Фотаздымак выставы «Архівісты Ліды – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны».