Аб правядзенні мерапрыемства для вучняў ДУА «Мазырская дзіцячая школа мастацтваў №2»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 23 сакавіка 2026 года супрацоўнікам аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у горадзе Мазыры» для вучняў ДУА «Мазырская дзіцячая школа мастацтваў №2» было арганізавана мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэтае мерапрыемства спрыяла фармаванню ў рабят уяўленні аб Канстытуцыі як аб галоўным законе краіны. У гульнявой і даступнай форме ім удалося пазнаёміцца з асноўнымі грамадазнаўчымі паняццямі, з правамі і абавязкамі грамадзян і многім іншым.

Пасля заканчэння мерапрыемства ўвазе навучэнцаў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Ура! Канікулы!!! Гісторыя ажывае ў кадры», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

На фота: Падчас правядзення мерапрыемства