Канікулы з карысцю
3 студзеня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» здзейснілася тэматычная сустрэча з навучэнцамі 6 класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Жлобіна».
Дзеці азнаёміліся з гісторыяй дзяржаўнага архіва, з дакументамі, якія ў ім захоўваюцца. Асобы інтарэс выклікала выстава «Лісты ваенных гадоў».
Завяршылася сустрэча агляднай экскурсіяй па архівасховішчы, у ходзе якой дзеці падрабязна даведаліся аб забеспячэнні захаванасці архіўных дакументаў.