Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні мерапрыемстваў у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст», рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе»

16 студзеня 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе», а таксама ў рамках рэспубліканскай акцыі «Юны архівіст» для навучэнцаў 5 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Крычава» быў праведзены ўрок «Захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай» вайне і генацыдзе беларускага народа». Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка расказала вучням, пра тую страшную вайну, пра тыя цяжкасці, якія давялося пераадольваць нашаму народу. Памяць аб вайне заклікае да адказнасці за мір на Зямлі. Мы памятаем і шануем подзвіг салдат той страшнай вайны, подзвіг партызан і падпольшчыкаў, тых, хто быў сагнаны ў фашысцкае рабства, закатаваны ў канцлагерах і гета. Мы будзем памятаць і шанаваць Вялікую Перамогу, да якой людзі ішлі 1418 дзён.

На фота: Вікторыя Кандраценка пры правядзенні ўрока «Захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і генацыдзе беларускага народа».