Урок да Дня Абаронцы Айчыны

21 лютага 2025 г. супрацоўнікі госархіва ў г.Жлобіне і ДУК «Жлобінская раённая дзіцячая бібліятэка» правялі сумесны ўрок да 23 лютага «Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны» з навучэнцамі ДУА «Гімназія №1 г.Жлобіна» на базе бібліятэкі.

Мэта сустрэчы: пазнаёміць дзяцей з лёсамі герояў землякоў, пашыраць прадстаўленне і веды аб Узброеных Сілах, выхоўваць любоў да Радзімы, пачуцці гордасці за сваю армію.

Навучэнцаў пазнаёмілі з дакументальнай выставай «Подзвігам слаўныя твае землякі», з кніжнай выставай «Яны абаранялі Радзіму». У канцы сустрэчы быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў».

 

1. Высупление І.М.Елісеевай ў час занятку
2. Дэманстрацыя выставы
3. Знаёмства навучэнцаў з дакументамі асабістага паходжання воінаў-землякоў
4. Знаёмства навучэнцаў з дакументамі асабістага паходжання воінаў-землякоў